Апошні званок сёння прагучыць для выпускнікоў. Сёлета іх 57 тысяч. Урокі скончыліся , але наперадзе экзамены. Першы з іх - беларуская або руская мова - ужо ў чацвер. Акрамя дыктанта, выпускнікоў чакаюць яшчэ тры выпрабаванні - матэматыка, гісторыя Беларусі і замежная мова. А затым - ноч, якая завершыць 11 гадоў навучання, - выпускны баль. Сёлета ўрачыстасць пройдзе 10 і 11 чэрвеня. А ўжо 13-га пачнецца ўступная гонка. Першы тэст - па беларускай мове.