Асабісты склад Нацыянальнай антарктычнай экспедыцыі адправіўся сёння на Паўднёвы полюс. Сёлета беларускі груз склаў амаль 40 тон. У тым ліку другі модуль Беларускай палярнай станцыі, а таксама абсталяванне, паліва, прадукты харчавання. Беларускім палярнікам трэба будзе не толькі ўсталяваць жылы модуль, але і правесці даследаванні ў галіне мікрабіялогіі, біярэсурсаў і карысных выкапняў.