На пляцоўках масавых мерапрыемстваў будуць дзейнічаць пункты пропуску, сёлета іх колькасць павялічылі.
Апошняя генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці пройдзе сёння вечарам у Мінску. У сувязі з гэтым у цэнтры горада будзе абмежаваны рух. Калона тэхнікі пройдзе па праспекце Пераможцаў. Для мінчан і гасцей сталіцы гэта магчымасць убачыць парад такім, якім ён будзе ўжо 3 ліпеня.
На пляцоўках, дзе пройдуць масавыя мерапрыемствы, будуць дзяжурыць медыкі і міліцыя. Як і раней, будуць дзейнічаць пункты пропуску, абмяжуюць рух транспарту. Схема абмежавання руху размешчаная на сайце сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.