01.06.2016
Сёння ў Беларусі апошні дзень рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне. Пункты падачы дакументаў адкрытыя да 19:00. Сёлета самыя папулярныя прадметы - руская мова і матэматыка. Усяго жа на ЦТ ужо падалі заявы больш як 80 тысяч чалавек. Выпрабаванні пачнуцца 13 чэрвеня. Першы прадмет - беларуская мова. Дата рэзервовага дня - 5 ліпеня, на яго будзе адкрытая рэгістрацыя з 28 чэрвеня па 1 ліпеня.
Падзяліцца:

Вверх