Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі адкрываецца Пяты Усебеларускі народны сход. Дэлегаты абмяркуюць вынікі развіцця краіны і новы праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя 5 гадоў. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку - павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Прыярытэты дзяржавы - інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя і моладзевая палітыка. У працы форуму прымуць удзел 2,5 тысячы чалавек з усёй Беларусі, прадстаўнікі ўлады, замежныя госці з 55 краін. Перад дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу з дакладам выступіць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Цырымонія адкрыцця народнага сходу і выступленне Кіраўніка дзяржавы будуць транслірвацца ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачатак - роўна апоўдні.