Беларусы сёння могуць атрымаць бясплатную кансультацыю ў юрыстаў. Па ўсёй краіне пройдуць прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян. Іх будуць праводзіць не толькі раённыя і гарадскія прафсаюзы, але і прадпрыемствы, установы і арганізацыі. Любы ахвотнік можа звярнуцца па дапамогу або кансультацыю да юрыстаў, калі справа датычыцца абароны яго працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў. Прыёмы пройдуць у райцэнтрах, буйных гарадах, а таксама ў дзевяці раёнах сталіцы.