01.06.2016
Сёння - Дзень абароны дзяцей. Гэта адно з найважнейшых міжнародных святаў, якое ўжо 7 дзясятак гадоў адзначаюць 1 чэрвеня. У Беларусі 1 мільён 800 тысяч дзяцей. Летась іх нарадзілася амаль 120 тысяч. Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Акрамя таго, з кожным годам усё больш бацькоў становяцца шматдзетнымі. Гэтаму спрыяе і сістэма сацыяльных дапамог, якая налічвае 11 відаў падтрымкі. Асаблівая ўвага - дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Сёння, дарэчы, адкрыюць тры новыя дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
Падзяліцца:

Вверх