Сёння - Дзень помнікаў і гістарычных месцаў. Ён адзначаецца з 1984 года па ініцыятыве Асамблеі Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў пры ЮНЕСКА. У Беларусі больш як 5 з паловай тысяч гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта помнікі архітэктуры і гісторыі. Акрамя таго, у нашай краіне ад васьмі да дзесяці тысяч археалагічных аб"ектаў. Яны пакуль не ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны, але могуць яго папоўніць. Такія аб"екты адкрываюцца падчас правядзення археалагічных раскопак. Так, заўтра пачнуцца раскопкі на месцы будаўніцтва другой Мінскай кальцавой дарогі. Дазвол на правядзенне раскопак выдае Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.