11.04.2016
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прайшлі ў Беларусі.

Сёння - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў. Праз іх у гады вайны прайшлі каля 20 мільёнаў чалавек, выжыла толькі кожнае пятае дзіця.
Толькі ў Брэсцкай вобласці афіцыйна пражывае каля 4 тысяч непаўналетніх вязняў фашызму. Сёння школьнікі, былыя вязні і прадстаўнікі грамадскасці сабраліся ля памятнага знака, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны немцы расстралялі каля 2 тысяч мірных жыхароў. Да манумента ўдзельнікі мітынгу-рэквіема ўсклалі вянкі і кветкі, ахвяр фашызму ўшанавалі хвілінай маўчання і малітвай.
У Віцебску жывыя кветкі і вянкі ўсклалі да мемарыяла, усталяванага на тэрыторыі былога лагера смерці "Пяты полк".
Падзяліцца:

Вверх