24.10.2016
Сёння адзначаецца Дзень Арганізацыі Аб"яднаных Нацый. У Лошыцкім парку з гэтай нагоды пройдзе цырымонія пасадкі дрэва, прысвечаная кампаніі "Інклюзіўная Беларусь". У Палацы Рэспублікі адкрыецца выстава агенцтваў ААН у Беларусі і пройдзе канцэрт з удзелам паслоў добрай волі. Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння міжнароднай арганізацыі і сёння прымае актыўны ўдзел у яе дзейнасці. Сярод прыкметных ініцыятыў нашай краіны - барацьба з гандлем людзьмі. Таксама наша краіна займае актыўную пазіцыю ў пытаннях раззбраення і абароны правоў чалавека.
Падзяліцца:

Вверх