03.12.2015
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Паводле статыстыкі, каля 15% чалавецтва - з абмежаванымі магчымасцямі. У нашай краіне жыве каля паўмільёна чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Адзін з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі - сацыяльная абарона гэтых людзей. Яны своечасова атрымліваюць пенсіі і выплаты, набываюць лекі па льготах, таксама маюць права на бясплатныя сродкі рэабілітацыі. У краіне працуе праграма па стварэнні безбар"ернага асяроддзя. Для інтэграцыі інвалідаў у грамадства ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання адкрытыя аддзяленні дзённага знаходжання.
Падзяліцца:

Вверх