20.09.2016
Беларусь сёння адзначае Дзень мытніка. За чвэрць стагоддзя сістэма мытных органаў стала адным з дзейсных механізмаў гарантавання эканамічнай бяспекі краіны. Яна арыентаваная на садзейнічанне бізнесу, паскарэнне афармлення тавараў, прымяненне інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыю мытных працэсаў. Так, мытнае афармленне транзітных грузаў сёння можна прайсці за 10 хвілін замест 2-3 гадзін. З прафесійным святам і 25-годдзем з дня стварэння мытнай службы кіраўніцтва, асабісты склад, ветэранаў мытнай службы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх