12.04.2016
Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Дзень касманаўтыкі. Беларусь па праве лічыцца касмічнай дзяржавай. Беларускі касмічны апарат зрабіў вакол Зямлі ўжо больш як 20 тысяч віткоў і сэканоміў краіне мільёны долараў. Апарат на арбіце ўжо чатыры гады, яго афіцыйны гарантыйны тэрмін эксплуатацыі сканчаецца ў сярэдзіне наступнага года. Напярэдадні навукоўцы правялі аэцнку стану бартавых сістэм спадарожніка. Аказалася, што зношваецца ён значна больш павольна, чым планавалася, запас паліва ёсць яшчэ мінімум на тры гады.
Падзяліцца:

Вверх