15.03.2016
Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон краіны 22 гады таму прыняў Вярхоўны савет. Канстытуцыя вызначае дзяржаўнае ўладкаванне краіны, у ёй замацаваны прынцып падзелу ўладаў. Згодна з Асноўным законам, Беларусь - сацыяльная дзяржава, галоўная каштоўнасць якой - чалавек. Невыпадкова менавіта механізмам сацыяльнай абароны прысвечаная большая частка артыкулаў.
З Днём Канстытуцыі беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта Асноўны закон - галоўная прававая апора нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарант правоў і свабод грамадзян і залог паспяховай рэалізацыі стратэгіі развіцця Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх