22.06.2016
Усебеларускі народны сход праходзіць у гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 75 гадоў таму ўся краіна згуртавалася, каб даць адпор фашызму. Першы ўдар прыняла на сябе Брэсцкая крэпасць. Сёння з 3 гадзін ночы ў мемарыяльным комплексе прайшоў мітынг-рэквіем "Свечка памяці", а таксама адбылася рэканструкцыя асноўных абаронных баёў. Удзельнікамі падзей сталі каля 5 000 чалавек з некалькіх краін.
Падзяліцца:

Вверх