22.03.2016
У Хатыні пройдзе "Дзень памяці".
Сёння - 73-я гадавіна трагедыі ў Хатыні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны невялікая вёска разам з жыхарамі была цалкам знішчаная фашыстамі. Ужо больш за 45 гадоў на гэтым месцы размяшчаецца мемарыял у памяць аб усіх спаленых вёсках Беларусі, ён стаў сімвалам трагедыі нашага народа. Сёння тут пройдзе "Дзень памяці". У яго рамках зямлю з месца хатынскай трагедыі перададуць Фёдару Поўнаму - настаяцелю Усіхсвяцкага прыхода Мінска, каб змясціць у крыпту Храма-помніка Усіх святых.
Падзяліцца:

Вверх