Замежныя турысты з сённяшняга дня могуць наведваць Аўгустоўскі канал без візы да пяці сутак. Для гэтага замежнаму госцю неабходна пры сабе мець толькі пашпарт (або іншы дакумент для выезду за мяжу) і дакумент на права наведвання парку. Акрамя таго, у турыстаў павінны быць сродкі для расходаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны. У так званую бязвізавую зону ўвайшоў Гродна і частка раёна. Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.