31.08.2016
Для вучняў выпускных класаў гэты навучальны год стане вырашальным. Акрамя экзаменаў у школе, іх чакаюць уступныя іспыты ў ВНУ. Дарэчы, з 2017 года арганізацыя і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання зведаюць змены. У прыватнасці, будуць больш жорсткімі санітарна-гігіенічныя патрабаванні да аўдыторый. Што да саміх тэстаў, то іх дазволена здаваць ужо па чатырох прадметах. Асобны блок ЦТ плануецца для вучняў профільных класаў. Сёння абітурыенты выбіраюць спецыяльнасць, зыходзячы ў першую чаргу з колькасці набраных балаў. Новаўвядзенні дазволяць у большай ступені ўлічваць жаданні і запатрабаванні маладых людзей. Акрамя таго, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання будуць сапраўдныя два гады.
Падзяліцца:

Вверх