01.11.2016
У Беларусі ўводзіцца новы кошык замежных валют. З сённяшняга дня змяняецца вага грашовых адзінак у яго кошце. Зараз палову аб"ёму займае расійскі рубель. Долар захаваў свае 30 працэнтаў. А вось доля еўра знізілася да 20-ці працэнтаў. Нацбанк змяніў структуру валют на карысць расійскага рубля зыходзячы з долі краіны-суседкі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі. І з лістапада ў Беларусі вырастуць дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў. На першае дзіця яна складзе больш за 260 рублёў, на другое і наступных дзяцей - амаль 300, на дзіця-інваліда - каля 334-х рублёў. Такі памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага.
Падзяліцца:

Вверх