14.10.2016
Пенсіянеры могуць разлічваць на прыбаўку. З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі ў сярэднім на 5 %. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дадатковыя выдаткі дзяржавы складуць каля 38 мільёнаў рублёў за месяц. Фінансаванне будзе ісці са сродкаў пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падзяліцца:

Вверх