15.06.2016
Пытанні міграцыйнай палітыкі і барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю абмеркавалі напярэдадні ў Гомелі на пасяджэнні Аб"яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і начальнікі падраздзяленняў ведамстваў Беларусі і Расіі. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву толькі летась на тэрыторыі Расіі было затрымана 206 грамадзян, якія адшукваюцца органамі ўнутраных спраў Беларусі, выяўлена 170 машын-двайнікоў. У планах ведамстваў - паглыбленне супрацоўніцтва. Па выніках сустрэчы падпісаны шэраг дакументаў і распрацаваны план работы на наступны год.
Падзяліцца:

Вверх