13.09.2016
Каля cта вядучых гепатолагаў з Еўропы і краін СНД сёння назіралі за працай беларускіх хірургаў у рэжыме анлайн. У РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Беларусі адначасова праходзілі тры аперацыі, падчас якіх хірургі па мікрафоне каменціравалі кожнае сваё дзеянне. Незвычайная канферэнцыя прайшла напярэдадні адкрыцця міжнароднага кангрэса гепатолагаў. Такі форум праходзіць штогод ужо 20 гадоў. І заўтра нашы медыкі ўжо змогуць расказаць пра свой вопыт замежным калегам - першы дзень кангрэса гепатолагі прысвецяць дыскусіям.
Падзяліцца:

Вверх