Больш як 200 найлепшых студэнтаў з усіх рэгіёнаў збярэ сёння Рэспубліканскі выпускны баль у Мінску. У ліку запрошаных - пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецфондаў Прэзідэнта. У Год культуры свята пройдзе ў гістарычным стылі. Плануецца, што выпускнікі ўскладуць кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", а вечарам збяруцца ў Палацы Незалежнасці.
Сёлета ВНУ выпусцяць больш як 80 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і магістраў. Усяго ў Беларусі - 43 дзяржаўныя і 9 прыватных вышэйшых навучальных устаноў.