Сацыяльную падтрымку атрымаюць 495 адораных беларускіх навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Стыпендыі Прэзідэнта прызначаныя 184 студэнтам і курсантам ВНУ. Грашовыя прэміі атрымаюць пераможцы міжнародных алімпіяд і канферэнцый, а таксама рэспубліканскіх конкурсаў па розных прадметах. Памер стыпендый - каля 900 тысяч рублёў. Прэміі складуць ад 8,5 да 11,5 мільёнаў. Распараджэнне накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржпадтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў і стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.