Развіццё электронных медыя ў адукацыі, медыцыне і ўрадзе сёння абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" ў Мінску. Свае даклады на форуме прапанавалі эксперты з Беларусі, В"етнама, Польшчы, Расіі і іншых краін. Асаблівую ўвагу спецыялісты надалі тэме электроннага ўрада і інфармацыйным сістэмам у сферы эканомікі.
Дарэчы, наша краіна нядаўна паднялася на 55-ю пазіцыю ў рэйтынгу 200 краін з самымі развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў электронным урадзе.