А. Лукашэнка: Вырашэнне пытання ўдасканалення пенсійнай сістэмы нельга звадзіць толькі да пенсійнага ўзросту.
Вырашэнне пытання ўдасканалення пенсійнай сістэмы нельга звадзіць толькі да пенсійнага ўзросту. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, важным з"яўляецца не толькі момант пачатку заслужанага адпачынку, але яшчэ і методыка фарміравання пенсійнага фонду. Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ідзе працэс па стварэнні новых працоўных месцаў (павінна з"явіцца 50 тысяч новых вакансій). Дакументы па ўдасканаленні ў краіне пенсійнай сістэмы Прэзідэнт мае намер падпісаць на наступным тыдні.