Генна-інжынерныя прэпараты, сакрэты амаладжэння і сучасныя метады лячэння захворванняў скуры. У Белавежскай пушчы прайшоў форум дэрматолагаў і касметолагаў. Спецыялісты абмяркоўвалі пытанні далейшага развіцця гэтай медыцынскай галіны ў нашай краіне, інавацыйныя распрацоўкі дыягностыкі і лячэння скурных захворванняў. Беларускія ўрачы, а таксама калегі з Расіі, Польшчы, Ізраіля прэзентавалі новыя метады лячэння. Яны дазваляюць паспяхова лячыць пігментацыі, рубцы, шнары і выяўляць анкалагічныя захворванні скуры. Беларускія навукоўцы зараз таксама вядуць распрацоўку новага біялагічнага прэпарата, які дапаможа ў барацьбе з псарыязам. Гэта рэвалюцыя ў дэрматалогіі.