15.09.2016
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваюць змены ў Падатковы кодэкс Беларусі і праект бюджэту на наступны год. Так, сярод прыярытэтаў галоўнага фінансавага дакумента - выдаткі на ахову здароўя і адукацыю. Амаль чатыры мільярды рублёў накіруюць на будаўніцтва жылля. У цэлым бюджэт-2017 захавае сацыяльную скіраванасць, абяцаюць ва ўрадзе. Не будзе істотных змен і ў падатковай палітыцы. Стаўка рэфінансавання ў наступным годзе запланаваная на ўзроўні 15-17%.
Падзяліцца:

Вверх