25.05.2016
Дзесяць сталічных прадпрыемстваў ужо прымаюць наведвальнікаў.
Прадпрыемствы Мінска пачалі развіваць вытворчы турызм. Аб неабходнасці яго папулярызацыі гаварылі на пасяджэнні Мінгарвыканкама напрыканцы мінулага года. Зараз у пераліку больш чым 10 сталічных прадпрыемстваў. Яны прымаюць афіцыйныя дэлегацыі і групы школьнікаў. "Крыніца" і "Аліварыя" знаёмяць з вытворчым працэсам і прапануюць дэгустацыю прадукцыі, Мінскхлебпрам арганізоўвае экскурсіі для дзяцей. Спецыялісты ўпэўненыя: прамысловы турызм станоўча паўплывае на эканоміку прадпрыемстваў і экспартны патэнцыял.
Падзяліцца:

Вверх