11.04.2016
Беларускія праграмісты запусцілі незвычайны праект - перапляценне ІТ і медыцыны. Ствараюцца дзясяткі новых дадаткаў для смартфонаў, анлайн-пошук лекаў і асновы медыцынскага праграмавання. Адна з распрацовак - дадатак для тэлефона, які дазволіць кантраляваць стан хранічных хворых і нават скажа аб неабходнасці звярнуцца да ўрача. Так праграмісты і ўрачы аб"ядналіся ў адну хай-тэк-супольнасць. Медыкі папаўняюць базу даных дадаткаў, а камп"ютаршчыкі абараняюць праекты ад кібератак. На працягу года распрацоўшчыкі абяцаюць выпусціць як мінімум 10 новых медыцынскіх дадаткаў. Напрыканцы красавіка спецыялісты пакажуць свае працы прафесійным айцішнікам з Беларусі і Расіі. За ўзнагароду пазмагаюцца больш як 50 праектаў.
Падзяліцца:

Вверх