Прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіць сёння ў Авальнай зале праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады. Дакумент шырока абмяркоўваўся дэпутатамі, у рабочую групу паступіла нямала прапаноў. Асноўная задача - забяспечыць рост эканомікі краіны і дабрабыту грамадства. Рост рэальных даходаў насельніцтва будзе перадвызначацца дынамікай ВУП, прадукцыйнасцю працы і складзе не менш чым 110% за пяцігодку. Таксама сёння ў Палаце прадстаўнікоў маюць намер разгледзець іншыя пытанні. У першым чытанні будуць абмяркоўвацца змяненні ў закон "Аб перапісе насельніцтва" і папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі.