14.03.2016
У Камітэце дзяржкантролю сёння ўручалі пашпарты юнакам і дзяўчатам. 14 школьнікаў, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі дакумент грамадзяніна Беларусі з рук першага намесніка старшыні ведамства Івана Раманавіча. На мерапрыемства былі запрошаныя выдатнікі вучобы, лепшыя ў спорце, актывісты моладзевай арганізацыі. Рэспубліканская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць трынаццаты раз. Завершыцца яна ў Дзень Канстытуцыі.
Падзяліцца:

Вверх