18.02.2016
Сёння ў Беларусі працягнецца двухдзённы збор па тэрытарыяльнай абароне з кіраўнікамі мясцовых органаў улады. Падчас тэарэтычных заняткаў губернатарам і мінскаму мэру распавядуць пра задачы па падрыхтоўцы і разгортванні апалчэння. Таксама ў чацвер пройдуць практычныя заняткі на вайсковым стрэльбішчы.
Як адзначыў напярэдадні Прэзідэнт, калі выступаў перад удзельнікамі збору, толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую абарону дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка даручыў Дзяржсакратарыяту Савета Бяспекі вызначыць дату праверкі гатовасці войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Падзяліцца:

Вверх