У Беларусі скарачаецца колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Пра гэта паведаміў намеснік Міністра адукацыі Віктар Якжык на першым форуме замяшчальных сем"яў. Удзельнікі форуму - каля 200 бацькоў-выхавальнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. У прыёмных сем"ях зараз выхоўваецца больш за 17 тысяч дзяцей-сірот (гэта звыш 80 % дзяцей, якія страцілі сям"ю). Паводле слоў намесніка міністра адукацыі, праца з дзецьмі-сіротамі зараз мае прыярытэтны кірунак нараўне з далейшым скарачэннем колькасці інтэрнатаў. За апошнія 8 гадоў іх колькасць скарацілася амаль на 40 %.