У Астраўцы напярэдадні Новага года вялікай прыёмнай сям"і падарылі новы катэдж. Два паверхі, сучасная тэхніка і невялікі прысядзібны ўчастак - зараз гэта, як гавораць самі навасельцы, новае родавае гняздо для сям"і Сінкевіч. Да пецярых уласных дзяцей Генадзь і Наталля прынялі ў сям"ю яшчэ пецярых.
Сёння ў Гродзенскай вобласці ў прыёмных і апякунскіх сем"ях выхоўваюцца да 1500 дзяцей. У сваю чаргу, у дамах сямейнага тыпу сярод блізкіх жывуць яшчэ каля 170. Паводле слоў экспертаў, менавіта развіццё праектаў дамоў сямейнага тыпу дазволіла толькі ў Гродзенскай вобласці адмовіцца ад некалькіх інтэрнатаў і дзіцячых дамоў.