Беларусь адзначае Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл. Урачыстасці праходзяць па ўсёй краіне. У сталіцы цэнтрам афіцыйных урачыстасцяў стала плошча Перамогі. Першым да падножжа манумента лёг вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Сёння ж па традыцыі Кіраўнік дзяржавы ўручыў пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Пагоны генерал-лейтэнанта ўручаныя Станіславу Засю. Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена Віктару Хрэніну, Ігару Мажылоўскаму, Сяргею Дудко, Васілю Гедзько. Спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Івану Наскевічу. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём абаронцы Айчыны і заявіў, што бяспека і стабільнасць з"яўляюцца вышэйшымі каштоўнасцямі беларускага народа.