10.03.2016
Удасканальваючы пенсіённую сістэму краіны, трэба кіравацца перш за ўсё прынцыпам справядлівасці. Пра гэта сёння на нарадзе заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Рашэнне павысіць пенсіённы ўзрост у выпадку яго прыняцця павінна закрануць усіх. Пры гэтым трэба ўлічваць розніцу працягласці жыцця, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах. Сёння ў Беларусі на 10 працоўных 6 пенсіянераў. Парог выхаду на пенсію - 60 гадоў у мужчын і 55 у жанчын - адзін з самых нізкіх у свеце. Вызначальныя фактары пры прыняцці рашэння - прапановы ўрада, заснаваныя на эканамічных разліках, і меркаванне грамадзян краіны, якое нельга ігнараваць. Звяртаючыся да ўрада, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: трэба выпрацаваць найбольш аптымальныя варыянты, каб наша пенсіённая сістэма была надзейнай і працавала без збояў на карысць людзей.
Падзяліцца:

Вверх