01.09.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня ведаў наведаў сталічную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат №13 для дзяцей з парушэннем слыху. Тут Кіраўніку дзяржавы далажылі аб гатоўнасці навучальных устаноў краіны да пачатку новага навучальнага года. Таксама Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі навучання і пражывання выхаванцаў школы-інтэрната. Як заявіў беларускі лідар, дзяржава павінна зрабіць усё магчымае, каб дзеці з асаблівасцямі развіцця не адчувалі сябе лішнімі ў грамадстве. Сёння адбылася і вялікая гутарка аб развіцці сістэмы адукацыі. Гаварылі аб павышэнні прэстыжу прафесіі настаўніка. Адна з заяў Кіраўніка дзяржавы - зарплату настаўнікам неабходна падняць як мінімум на чвэрць. Ва ўрадзе ўжо падрыхтаваныя адпаведныя ініцыятывы.
Падзяліцца:

Вверх