19.10.2016
Прэзідэнт Беларусі бярэ ўдзел у праверцы ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў Узброеных сіл на Абуз-Лясноўскім палігоне.
На 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне праходзіць праверка ўзроўню падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных сіл Беларусі. У ёй бярэ ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Вярхоўны галоўнакамандуючы азнаёміўся з новымі ўзорамі ўзбраення і правёў кароткую нараду па ўдасканаленні сістэмы ваеннага навучання. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, яна ў цэлым працуе эфектыўна, але патрабуе кропкавай дапрацоўкі ў частцы праграм навучання, скарачэння, дзе неабходна, тэрмінаў, арыентацыі на практычныя навыкі і кваліфікацыю выкладчыкаў.
Падзяліцца:

Вверх