12.07.2016
Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар для краіны. Аб гэтым сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На праводзінах спартыўнай дэлегацыі на Гульні ў Рыа Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўны флаг краіны капітану. Падзея прайшла ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці.
Да гэтага спартсменаў праводзілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. Там і стала вядома, што капітанам нашай зборнай абраны Аляксандр Багдановіч, сцяганосцам - Сяргей Мартынаў.
Усяго за алімпійскае золата будуць змагацца 144 спартсмены ў 25 відах спорту. Ужо 23 ліпеня ў Рыа высадзіцца першы беларускі дэсант - стралкі з лука. Сама ж Алімпіяда афіцыйна адкрыецца 5 жніўня.
Падзяліцца:

Вверх