Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям. Ордэны, медалі і ганаровыя званні атрымалі больш як 40 чалавек. Гэта ўрачы, аграрыі, будаўнікі, вайскоўцы, педагогі, людзі мастацтва. Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб высокія ўзнагароды сталі стымулам для новых працоўных поспехаў і творчых дасягненняў. Прэзідэнт падзякаваў усім за прафесіяналізм і забеспячэнне высокіх эканамічных паказчыкаў і павіншаваў з надыходзячым святам - Днём Вялікай Перамогі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: у цяперашнім трывожным становішчы Беларусь па праве лічыцца кутком стабільнасці. І чарговы раз падкрэсліў, што галоўнае багацце нашай краіны - гэта выдатныя людзі, якія абараняюць родную зямлю і праслаўляюць яе сваімі справамі.