А. Лукашэнка: Галоўнымі каштоўнасцямі для беларусаў з"яўляюцца мір, дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Сёння ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Адзначаныя поспехі 40 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці. Ордэны і медалі, а таксама ганаровыя званні атрымалі акадэмікі, урачы, педагогі, вайскоўцы, інжынеры і людзі працоўных спецыяльнасцяў. Асобнай пашаны ўдастоены калектыў канструктараў і вайскоўцаў, якія змаглі ў сціснутыя тэрміны распрацаваць і паставіць на ўзбраенне ракетны комплекс "Паланэз". Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Прэзідэнт закрануў тэму далейшага развіцця абароназдольнасці краіны.