12.02.2016
Прэзідэнт Беларусі ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і педагагічным работнікам. Сярод узнагароджаных - два дзясяткі чалавек. Гэта людзі, чыімі рукамі і інтэлектам беларускія дасягненні ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біялогіі ператварыліся ў сусветныя брэнды. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зараз навука з"яўляецца найважнейшым рэсурсам для ўздыму цэлых галін і дзяржава чакае рашучых дзеянняў ад саміх навукоўцаў. Змяняць падыходы прыйдзецца ва ўсім - і ў падрыхтоўцы спецыялістаў, і ў плане кааперацыі навукоўцаў і бізнесу, каб перспектыўныя распрацоўкі ўкараняліся як мага хутчэй. У распрацоўках беларускіх навуковых інстытутаў зацікаўленыя міжнародныя заказчыкі: Кітай, Саўдаўская Аравія, ЗША.
Падзяліцца:

Вверх