04.03.2016
Прэзідэнт Беларусі 8 Сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам-прафесіяналам у сферы адукацыі, сельскай гаспадаркі, медыцыны, мастацтва і спорту. Яны ратуюць сотні жыццяў, выхоўваюць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў і разам з мужчынамі ахоўваюць дзяржаўную мяжу. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за клопат, прафесіяналізм, вялізны ўклад і тую ролю, якую кожная іграе ў грамадстве. Сёння медалёў і падазяк Прэзідэнта ўдастоеныя 33 прадстаўніцы прыгожага полу. Дарэчы, большасць з іх шматдзетныя маці - выхоўваюць 5 і 6 дзяцей. За выкананне найвышэйшай місіі (мацярынства і клопату аб дзецях) атрымалі знакавую ўзнагароду - ордэн Маці. Аляксандр Лукашэнка выказаў словы шчырай удзячнасці жанчынам за самаадданае служэнне свайму прызванню.
Падзяліцца:

Вверх