16.02.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн на лекі. Такую задачу ён паставіў, прымаючы з дакладам Міністра аховы здароўя РБ Васіля Жарко. Прэзідэнт падкрэсліў, што людзі ў любым выпадку не стануць эканоміць на леках. Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць, што "ў гэтым плане вытворцы і асабліва гандаль будуць імкнуцца цэны паволі рухаць".
Прэзідэнт адзначыў, што сітуацыя з цэнамі ў аптэках застаецца кантраляванай, але заклікаў не пакідаць яе без увагі і надалей.
Паводле слоў міністра аховы здароўя, узровень захворвання ў краіне нізкі, няма і не намячаецца эпідэміі грыпу і іншых прастудных захворванняў.
Падзяліцца:

Вверх