22.09.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, важна, каб царква працягнула садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў Беларусі праз дэманстрацыю ўзору цывілізаваных адносін. У гэтай сувязі Кіраўнік дзяржавы разлічвае на больш глыбокую ўцягнутасць царквы ў сацыяльныя працэсы. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што іншыя канфесіі павінны ўзяць прыклад з БПЦ і рыхтаваць святароў з грамадзян Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх