01.04.2016
Беларускую сістэму адукацыі неабходна не рэфармаваць, а ўдасканальваць. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця адукацыі. Пры гэтым сканцэнтравацца Аляксандр Лукашэнка заклікаў на вырашэнні канкрэтных праблем. Сярод прапаноў урада: развіццё прыватных і сямейных дзіцячых садкоў; у школах неабходна пазбавіць настаўнікаў ад залішняй папяровай нагрузкі. Разглядаўся таксама еўрапейскі вопыт вышэйшай адукацыі - ВНУ паступова павінны перайсці да трохступеньчатай сістэмы атрымання ведаў, якая складаецца з бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры. Па выніках гутаркі Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты год стане пераломным для сістэмы адукацыі.
Падзяліцца:

Вверх