08.04.2016
Прэзідэнт Беларусі правёў нараду на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Дзякуючы сістэмным мерам з боку дзяржавы ў нашай краіне ўдалося пераламаць сітуацыю з распаўсюджваннем псіхатропаў. Узмацненне жорсткасці адказнасці за выраб і распаўсюджванне наркотыкаў, барацьба з незаконным высевам маку і спайсамі далі станоўчыя вынікі. Аднак падставы для насцярожанасці захоўваюцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Распаўсюджванне наркотыкаў - гэта бяда не толькі для канкрэтнага чалавека або сям"і, але і для грамадства ў цэлым, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Падзяліцца:

Вверх