Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заклікае знайсці новыя падыходы ў барацьбе з праблемай курэння. Пра гэта беларускі лідар заявіў на нарадзе па пытаннях абарачэння і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння. Для Беларусі праблема курэння - у ліку актуальных. У краіне курыць амаль палова мужчын і чвэрць жанчын. Міністэрства здароўя ініцыявала папраўкі ў антытытунёвае заканадаўства. Абноўлены праект дэкрэта абмеркавалі ў Кіраўніка дзяржавы. Дакументам прапаноўваецца, у прыватнасці, прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў, а таксама пашырыць пералік месцаў, забароненых для курэння.