07.10.2015
Сёння ў Бараўлянах урачыста адкрылі Цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сучаснае абсталяванне гэтага комплексу дазваляе праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў. Кожнаму пацыенту прызначаецца індывідуальная схема лячэння. Такім чынам, наша краіна сярод першых уступае ў стагоддзе персаніфікаванай медыцыны. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з абсталяваннем цэнтра, пабываў у лабараторыях.
Падзяліцца:

Вверх